№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Холмса і Ўотсана хочуць зрабіць грамадскім набыткам

20 лютага 2013

Холмса і Ўотсана хочуць зрабіць грамадскім набыткам
Як паведамляе часопіс Publishers Weekly, літаратар і юрыст Лэслі Клінгер вырашыў паспрабаваць праз суд абараніць права сучасных творцаў выкарыстоўваць у сваіх аўтарскіх мэтах пару знакамітых літаратурных персанажаў — Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

Клінгер на правах сурэдактара ​​ўдзельнічаў у стварэнні кнігі “У кампаніі Шэрлака Холмса” разам з яе аўтарам Лоры Кінгам, які вядомы перш за ўсё як аўтар папулярнай серыі містычных раманаў пра Мэры Расэл. Новае сачыненне толькі рыхтуецца да выхаду ў амерыканскім выдавецтве Pegasus Books, аднак ужо паспела прыцягнуць увагу фонду спадчыны Артура Конана Дойла, вядомага сваёй зацятай барацьбой за аўтарскія правы на любыя дапаўненні шэрлакіяны. Толькі ў 2011 годзе фонд упершыню ўхваліў раман-працяг эпапеі пра Холмса — “Дом шоўку” Энтані Горавіца, працягваючы ваяваць з іншымі прыхільнікамі знакамітага дэтэктыва.

Прадстаўнікі фонду звязаліся з выдаўцом і заявілі, што калі не будзе набытая ліцэнзія, яны дамогуцца, каб кніга не трапіла да найбуйнейшых дыстрыбутараў. Выдавец перадаручыў рашэнне гэтай праблемы Кінгу і Клінгеру, заявіўшы, што не будзе выпускаць навінку, пакуль пытанне з аўтарскімі правамі не вырашыцца. Клінгер звярнуўся да дапамогі судовых інстанцый: паводле яго словаў, хтосьці павінен нарэшце давесці справу да суда, хоць да гэтага выдаўцы і кінастудыі не хацелі звязвацца з гэтым і куплялі ліцэнзію, эканомячы час і грошы.

У позве адзначаецца, што каля дзясятка апавяданняў Дойла на тэрыторыі ЗША абаронена аўтарскімі правамі, аднак не менш за паўсотні ёсць грамадскім здабыткам. Гэтага, мяркуе Клінгер, дастаткова, каб і самі персанажы былі “вызваленыя” з-пад аховы. Справа пагражае стаць незвычайнай, бо фонд не быў задзейнічаны ў судовых разглядах, ды і не вельмі да таго імкнуўся: лёгкага запалохвання звычайна было дастаткова, каб прадаць чарговую ліцэнзію. Цяпер жа, улічваючы рашучы настрой Клінгера, сітуацыя можа змяніцца — да вялікай радасці аматараў Холмса і Ўотсана.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
173