№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Заснаваная літаратурная прэмія “Baby-НОС”

21 лютага 2013

Заснаваная літаратурная прэмія “Baby-НОС”
Новы даследчы праект прысвечаны сучаснай дзіцячай літаратуры і рускай мове. Як адзначаюць арганізатары, прычынай з'яўлення задумы стала тое, што ў “дарослай” літаратуры за апошнія два дзесяцігоддзі сфармавалася свая сістэма прэмій і ацэнак, чаго нельга сказаць пра “дзіцячыя” прэміі ў гэтай галіне. У спецпраекце “Baby-НОС” журы прэміі разам з экспертамі і гледачамі паспрабуюць вызначыць галоўную дзіцячую кнігу дзесяцігоддзя. Лаўрэат праекту “Baby-НОС” атрымае ўзнагароду ў памеры 200 тыс. расійскіх рублёў.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне прэміі, неабходна вылучыць твор, напісаны для дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Арганізатары прымаюць празаічныя тэксты на рускай мове, апублікаваныя з 1 студзеня 2000 па 31 снежня 2012 г. у кніжным і/або часопісным/газетным фарматах, а таксама ў электронных СМІ. Права вылучэння твораў на прэмію маюць кніжныя выдавецтвы, сродкі масавай інфармацыі, творчыя саюзы і аб'яднанні, літаратурныя агенцтвы. Тэрытарыяльных абмежаванняў для намінантаў не існуе.

Лонг-ліст будзе апублікаваны 15 красавіка на сайце прэміі. Фінальныя дэбаты з абвяшчэннем шорт-ліста і пераможцы адбудуцца 23 красавіка 2013.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

335