№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі выйшлі маркі са сцэнамі з рамана “Пыха і перадузятасць”

22 лютага 2013

У Вялікабрытаніі выйшлі маркі са сцэнамі з рамана “Пыха і перадузятасць”
Усяго вырабілі 6 відаў паштовых марак, кожны з якіх прысвечаны асобнаму раману першай лэдзі ангельскай літаратуры. Малюнкі належаць Анжэле Барэт — знакамітаму майстру ілюстрацыі.

Каралеўская пошта таксама нагадала жыхарам Вялікабрытаніі пра знамянальную падзею ў літаратуры. На ўсіх лістах, дасланых за гэты тыдзень з паўднёваангельскага мястэчка Стывентан і мястэчка Чаўтан, будзе пастаўлены спецыяльны штамп. У гэтых населеных пунктах нарадзілася і памерла Джэйн Остэн. На канверце будзе стаяць адбітак са словамі гераіні “Пыхі і перадузятасці” Джэйн: “Рабі ўсё што заўгодна, але не выходзь замуж без кахання”.

Эндру Хаманд, прадстаўнік Каралеўскай пошты, адзначае, што калі размова заходзіць пра брытанскіх пісьменнікаў, Джэйн Остэн згадваецца ў першую чаргу. Да гэтага часу яе раманы карыстаюцца поспехам у чытацкай аўдыторыі, у тым ліку і маладога пакалення.
паводле novostiua.net

Чытайце таксама

376