№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Германіі выйшаў раман пра мастака Хаіма Суціна

11 сакавіка 2013

У Германіі выйшаў раман пра мастака Хаіма Суціна
Дзеянне рамана адбываецца 6 жніўня 1943, калі праз абвастрэнне язвы страўніка Хаіму Суціну надзвычай тэрмінова спатрэбілася аперацыя ў Парыжы. Але зрабіць яе ў час не ўдаецца — аперацыя адкладаецца на суткі. У марфінавым трызненні мастак бачыць карціны свайго жыцця: паўсапраўдныя, паўпрыдуманыя эпізоды з дзяцінства ў Смілавічах, навучанне ў Віленскай мастацкай школе, нястомную мару пра Парыж як сусветную сталіцу мастацтва, сяброўства з Мадыльяні, нечаканую славу і канец залатых часоў у Парыжы…

Больш падрабязна пра кнігу, а таксама пра дэталі яе набыцця можна пачытаць тут.

Пра пісьменніка:

Ральф Дутлі (Ralph Dutli) нарадзіўся ў 1954 годзе ў Швейцарыі, у Цюрыху і Парыжы вывучаў раманістыку і русістыку. Паэт, эсэіст, перакладчык, літаратуразнаўца.

Чытайце таксама

601