№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскія чытачы абралі сваю “Вялікую кнігу”

24 лістапада 2009

Расійскія чытачы абралі сваю “Вялікую кнігу”
Першае месца чытачы аддалі аўтару зборніка эсэ “Працягласць кропкі” (“Протяжение точки”) Андрэю Балдзіну, другое – аўтару рамана “Журавы і Карлікі” (“Журавли и Карлики") Леаніду Юзэфовічу, трэцяе месца ў Марыям Петрасян, аўтара рамана “Дом, у якім... ” (“Дом, в котором…”).

Імёны пераможцаў чытацкага галасавання сталі вядомыя за некалькі дзён да цырымоніі ўручэння прэміі “Вялікая кніга”, якая пройдзе 26 лістапада. На цырымоніі ўганаравання лаўрэатам чытацкіх сімпатый уручаць прызы – статуэткі ў выглядзе разгорнутай кнігі.

Чытацкае галасаванне праходзіла на сайце прэміі з 23 чэрвеня па 20 лістапада 2009 году. Усяго на “Вялікую кнігу” прэтэндавалі 13 пісьменнікаў.

Расійская нацыянальная літаратурная прэмія “Вялікая кніга”, прызавы фонд якой складае 5,5 мільёнаў расійскіх рублёў, была заснаваная ў 2005 годзе. За мінулыя тры сезоны меркаванне журы і вынікі чытацкага галасавання супалі толькі аднойчы – у 2007 годзе, калі пераможцаю ў абодвух намінацыях стала Людміла Уліцкая і яе раман “Даніэль Штайн, перакладчык” (“Даниэль Штайн, переводчик”).
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

332