№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн атрымала аргентынка Ісоль

27 сакавіка 2013

Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн атрымала аргентынка Ісоль
У 2000—2005 кожны тыдзень у нядзельным дадатку да самай чытанай аргентынскай газеты Clarín друкаваліся гісторыі ў малюнках, у якіх Ісоль пераказвала вядомыя казкі і дзіцячыя кніжкі. Мастачка таксама супрацоўнічала з іншымі газетамі і часопісамі.

Шчыры і ў той жа час іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргентыне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Гішпаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі і Швейцарыі.

У апошнія гады мастачка цалкам прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, хоць час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы. У 2008 годзе Ісоль упершыню была намінаваная на прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.

Заснаваная ўрадам Швецыі ў 2002 годзе прэмія імя Астрыд Ліндгрэн — найбуйнейшая ў свеце ў галіне дзіцячай літаратуры: яе прызавы фонд складае 5 млн шведскіх крон (каля $780 тысяч).

Год таму прэмію атрымаў нідэрландскі пісьменнік Гус Куер.
паводле colta.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
260