№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сын Альбэра Камю супраць перазахавання бацькі

24 лістапада 2009

Сын Альбэра Камю супраць перазахавання бацькі
Сын пісьменніка Жан заявіў, што Камю сваімі творамі і сваім жыццём адстойваў ідэалы сціпласці і выступаў супраць якой бы ні было пышнасці. Дачка Камю Катрын такасама выказала сумнеў наконт таго, ці варта пераносіць парэшткі бацькі ў Пантэон.

Да таго ж, супраць ідэі Сарказі выказаўся біёграф і сябра Камю Аліўе Тод, які абвінаваціў французскага прэзідэнта ў спробе надаць сабе палітычнай вагі ў асяродку інтэлектуалаў. “Гэта частка яго плану па сілавым захопе ўплыву сярод інтэлектуалаў. Гэта супярэчыць усяму, што адстойваў Камю”, – цытуе яго словы The Daily Telegraph.

“Сарказі няма ніякай патрэбы ў Камю. Сарказі патрэбна толькі дадаць сабе лоску”, – сказаў Тод. Па словах біёграфа, усё сваё жыццё Камю адмаўляў усялякія ўшанаванні і нават Нобелеўскую прэмію пагадзіўся прыняць толькі для таго, “каб расказаць пра лёс этнічных французаў у Алжыры”.

Нікаля Сарказі выказаў ідэю пра перапахаванне Камю ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці пісьменніка, якое будзе адзначацца ў студзені 2010 году. У парыжскім Пантэоне, куды прэзідэнт хоча перанесці яго парэшткі, пахаваныя Эміль Заля, Віктор Гюго, а таксама Андрэ Мальро і Аляксандр Дзюма-бацька – іх парэшткі перанеслі ў Пантэон па ініцыятыве папярэдняга прэзідэнта Францыі Жака Шырака.

Для таго каб перазахаваць парэшткі Камю, прэзідэнту Францыі патрэбны дазвол родных пісьменніка. Аднак дарадцу прэзідэнта пакуль не ўдалося яго атрымаць.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

332