№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Параноя” Марціновіча выйшла па-ангельску

1 красавіка 2013

“Параноя” Марціновіча выйшла па-ангельску
Кнігу “Параноя” пераклала прафесар славістыкі Дыяна Немец-Ігнашава, атрымаўшы прэстыжны грант амерыканскага ПЭН-Клуба. У аздабленні кнігі выкарыстаны здымак мінскай плошчы Перамогі. Прадмову да выдання напісаў Цім Снайдэр, аўтар New York Times Review of books.

З інтэрв'ю перакладчыцы на ангельскую для часопіса “ПрайдзіСвет”:

“З пункту гледжання перакладчыка на карысць Марціновіча шмат пазітыўных фактаў: жывая мова, шмат постмадэрнісцкай гульні — моўнай і агульнакультурнай, “кіношныя” візуальныя вобразы, востры сюжэт з класічнай і агульнадаступнай расстаноўкай дабра і зла. Безумоўна, дасведчаны чытач адчуе і ўплыў на аўтара рускіх класікаў, асабліва Гогаля, Дастаеўскага, Чэхава і Булгакава. Як гэта ні сумна, але пагаршэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі зможа пазітыўна паўплываць на ўспрыняцце рамана англамоўнымі чытачамі”.

Кнігу можна набыць на amazon.com.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

382