№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

154 акторы прачытаюць санэты Шэкспіра на вуліцах Нью-Ёрка

5 красавіка 2013

154 акторы прачытаюць санэты Шэкспіра на вуліцах Нью-Ёрка
Выступы актораў тэатра, кіно і тэлебачання будуць запісаныя на відэа. Аўтары будуць публікаваць па тры відэаролікі на тыдзень праз сайт SonnetProjectNYC.com і спецыяльнае мабільнае дастасаванне пачынаючы з 23 красавіка. Кожны ролік будзе суправаджацца поўным тэкстам санэта і каментарамі да яго. Таксама пасля завяршэння праекту будзе выпушчаная анталогія чытанняў на кампакт-дысках.

Сваёй мэтай аўтары паставілі данесці творчасць драматурга да шырокіх мас. Таксама яны плануюць дасягнуць мільёна праглядаў ролікаў да 450-га дня нараджэння Шэкспіра 23 красавіка 2014.

У эксперыменце ўжо пагадзіліся ўзяць удзел такія акторы, як Остын Пендэлтан (“Гульні розуму”, “Ўол-стрыт-2”), Лін Коэн (“Сэкс у вялікім горадзе”, “Мюнхен”), Крыс Сарандон (“Кашмар перад Калядамі”, “Справядлівы суд”), Джаана Глісан (серыял “Добрая жонка” і “Заходняе крыло”) і Майкл Уры (серыялы “Партнёры” і “Непрыгожая”).

Праект стаў магчымым дзякуючы збору сродкаў праз інтэрнэт, які аўтары правялі вясной 2012 году на сэрвісе Kickstarter. Тады яны за месяц сабралі амаль 50 тысяч даляраў, перавысіўшы заяўленую першапачаткова суму ў 45 тысяч.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

305