№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Чылі правядуць эксгумацыю парэшткаў Пабла Неруды

8 красавіка 2013

У Чылі правядуць эксгумацыю парэшткаў Пабла Неруды
Паводле афіцыйнай версіі, Неруда памёр ад наступстваў раку прастаты, аднак чылійскі суд пастанавіў правесці эксгумацыю, якая дазволіць паставіць кропку ў сумневах адносна абставінаў смерці паэта. Шэраг экспертаў лічыць, што сапраўднай прычынай магло стаць наўмыснае забойства ў шпіталі, дзе Неруда тады знаходзіўся.

Расследаванне абставінаў смерці лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры пачалося летась у адказ на запыт Кампартыі Чылі, да якой належаў паэт. Тады былы шафёр Неруды заявіў, што насамрэч той памёр у выніку атручвання агентамі дыктатуры Піначэта. Пры гэтым некаторыя сваякі Неруды незадаволеныя рашэннем аб эксгумацыі яго парэшткаў. Пляменнік паэта Бернарда Рэес лічыць, што дыктатура Піначэта не мае ніякага дачынення да яго смерці. “У перыяд з 1973 па 1976 г. не было ніводнага злачынства (дыктатуры), здзейсненага з дапамогай смяротных ін'екцый”, — сказаў Рэес. Ён адзначыў, што гэтая практыка пачала выкарыстоўвацца ў Чылі толькі пасля 1976 году.
паводле kommersant.ru

Чытайце таксама

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

іншыя навіны
125