№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйдзе новая экранізацыя Эдгара По

16 красавіка 2013

Выйдзе новая экранізацыя Эдгара По
Сцэнар карціны будзе заснаваны на апавяданні Эдгара По “The System of Doctor Tarr and Professor Fether” (у беларускім перакладзе Кацярыны Маціеўскай — “Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е”). У літаратурнай першакрыніцы расказваецца пра вельмі дзіўную лякарню для псіхічна хворых, куды аднойчы завітаў апавядальнік, і чым усё гэта скончылася.

Адным з галоўных герояў фільма будзе малады доктар, які ўладкаваўся на працу ў лякарню і закахаўся ў адну з пацыентак.

Раней ужо паведамлялася, што ролю жанчыны, у якой узнікаюць рамантычныя стасункі з доктарам, выканае Кейт Бекiнсэйл. Каго менавіта сыграюць Кейн і Кінгслі, не ўдакладняецца. Вядома, што ў фільме таксама здымецца Джым Стэрджэс. Пастаноўкай карціны зоймецца Брэд Андэрсан (“Машыніст”, “Трывожны выклік”). Здымкі “Элізы Грэйвс” пачнуцца 24 чэрвеня 2013.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

384