№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алісіна "Аліса" пойдзе з малатка

24 лістапада 2009

Алісіна
У 1862 годзе матэматык Чарлз Доджсан выправіўся на пікнік з Алісай Лідэл і яе сёстрамі. Падчас прагулкі ў чоўне дзяўчынка папрасіла яго расказаць казку, і той прыдумаў гісторыю пра Алісу, якая правалілася ў трусіную норку. Пасля Доджсан запісаў казку і выдаў яе пад псеўданімам Льюіс Кэрал. Лідэл з’яўляецца прататыпам гераіні гэтай кнігі і адным з прататыпаў у працягу казкі.

Раней кніга знаходзілася ў калекцыі Пэта Макайналі (Pat McInally), гульца ў амерыканскі футбол. Таксама Макайналі выставіў на таргі выданне “Казка пра труса Пітэра”, якое належала яго аўтару Беатрыс Потэр. Яго кошт – 140 тысяч даляраў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

349