№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Па-беларуску выйшла кніга вершаў латыша Улдыса Бэрзыньша

24 красавіка 2013

Па-беларуску выйшла кніга вершаў латыша Улдыса Бэрзыньша
Улдыс Бэрзыньш

У дзвярах рагочуць, альбо Мастацтва паэтычнага перакладу

    Бярэ пяро Фрэд піша Слова і Так і Не і
ўсё папера ўсё папера
    Так і Не (стой Так ці Не?) і ўсё папера
ўсё папера ўсё папера
    (чуй у эстонца адно слова ёсць ні Так
ні Не а файнае як быццам Так і трапнае
як быццам Не)
    ці Так ці Не туфля слізгоча сраная
папера
    (атрамант дзе: ёсць Слова! ёсць яно
ні Так ні Не)
    альбо ёсць Так альбо ўжо ж Не (ці так
ці не?) і ўсё папера ўсё папера ўсё папера
    смяецца Не трасецца барада ў казла
ўсыхаецца бярэзіна і на вайну сыходзіць
брат ліса з’ядае вінаград і Кемпе мацае
сябе за сэрца
    так прамаўляецца з паперы Так квіт-
нее піва гордым коласам дзядзькі ідуць з
аплатай кныр у хлеве рохкае і рана певень
будзіць (будзе сотня кніг і ўсюды Так і Так)
    так і так і не і ўсё папера
    Пацее даланя прылушчваецца слова
есць пазногаць Кемпе моташна і чорт і
Вяйнямёйнен у дзвярах рагочуць.

(з “Помніка Дону Алфрэда”)

Пераклаў з латышскай Андрэй Гуцаў

Улдыс Бэрзыньш (Uldis Bērziņš) — латышскі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Рызе. Аўтар дзясятка паэтычных зборнікаў. Перакладае з польскай, рускай, старажытнаісландскай, турэцкай, азербайжанскай, туркменскай, персідскай, старажытнагабрэйскай, арабскай моваў, таксама ведае іўрыт, татарскую, чувашскую. На латышскую мову пераклаў некаторыя кнігі Бібліі, у 2009 годзе скончыў пятнаццацігадовую працу па перакладзе Карана.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

811