№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Сервантэса атрымаў Кабальера Бональд

24 красавіка 2013

Прэмію Сервантэса атрымаў Кабальера Бональд
Прэмію, грашовы эквівалент якой складае 125 тысяч еўра, традыцыйна ўручаюць аўтару, які жыве цяпер і піша на гішпанскай мове, а цырымонія ўручэння праходзіць 23 красавіка, у дзень смерці Сервантэса. Узнагароду Бональду ўручыў наследны прынц Гішпаніі Феліпэ ў прысутнасці прэм’ер-міністра краіны Марыяна Рахоя, міністра адукацыі, культуры і спорту Хасэ Ігнасіё Верта і іншых высокапастаўленых асобаў.

86-гадовы Бональд быў уганараваны прэміяй Сервантэса ў лістападзе мінулага году “за майстэрскае валоданне мовай, за плённую і паспяховую кар’еру, у якой ён змог раскрыцца ў розных жанрах, нягледзячы на ​​тое, што асноўнай для яго была паэзія”.

Кабальера Бональд нарадзіўся ў 1926 годзе. За жыццё напісаў мноства твораў і быў ганараваны шэрагам прэстыжных узнагарод і прэмій, сярод якіх Нацыянальная прэмія ў галіне літаратуры, Нацыянальная прэмія ў галіне паэзіі, прэмія каралевы Сафіі, а таксама прэмія імя Федэрыка Гарсіі Лоркі.

Прэмія Сервантэса, заснаваная ў 1976 годзе, лічыцца гішпанскім эквівалентам літаратурнага Нобеля. Яна прысуджаецца не за канкрэтныя творы, а за сукупнасць літаратурных дасягненняў. Сярод яе лаўрэатаў былі Борхес, Варгас-Льёса, Карлас Фуэнтэс і іншыя.
паводле vsiknygy.net.ua

Чытайце таксама

666