№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прадусар “Уладара пярсцёнкаў” прадставіць сенсацыйны фільм пра Сэлінджэра

15 траўня 2013

Прадусар “Уладара пярсцёнкаў” прадставіць сенсацыйны фільм пра Сэлінджэра
Рэжысёрам фільма выступае Шэйн Салерна, які здымаў да гэтага часу толькі баевікі. Салерна ўклаў у “Сэлінджэра” два мільёны даляраў з уласных сродкаў, аднак Вайнштэйн купіў праект яшчэ на стадыі чарнавіка: знакаміты “вытворца Оскараў” (на рахунку Вайнштэйна як прадусара — такія карціны, як “Банды Нью-Ёрка” і “Закаханы Шэкспір​​”, “Чыкага”, “Уладар пярсцёнкаў”, “Забіць Біла” і інш.) адчувае ў карціне велізарны патэнцыял.

Фільм будзе часткова паказаны ў Канах на найбліжэйшым фестывалі, але не цалкам, асноўная інтрыга стане вядомая гледачам толькі пасля прэм'еры ў ЗША, якая прызначаная на 6 верасня 2013.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

367