№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Кафкі ўручылі Амосу Озу

6 чэрвеня 2013

Прэмію Кафкі ўручылі Амосу Озу
Оз быў абраны па выніках галасавання журы, у якое ўваходзіў, у прыватнасці, вядомы нямецкі крытык Марсэль Райх-Раніцкі. Цырымонія ўручэння прэміі і грашовага прыза ў памеры 10 тысяч даляраў адбудзецца ў Празе ў кастрычніку гэтага года.

Творы 74-гадовага Амоса Оза перакладзеныя больш чым на 40 моваў свету. У 2009 годзе ён быў адным з прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Міжнародная прэмія Франца Кафкі была заснаваная ў 2001 годзе, яе уручае мэрыя Прагі — горада, дзе жыў і нарадзіўся пісьменнік, — сумесна з Таварыствам Кафкі. Прэмія прысуджаецца аўтару, чые творы “звернутыя да ўсіх чытачоў незалежна ад іх паходжання, нацыянальнасці і культуры”.

Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады былі Гаральд Пінтэр, Эльфрыда Елінэк, Харукі Муракамі, а таксама Вацлаў Гавэл.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

419