№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Міларад Павіч

30 лістапада 2009

Памёр Міларад Павіч
Пісьменніка лічаць адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў постмадэрнізму і магічнага рэалізму XX стагоддзя. Свой самы знакаміты раман – “Хазарскі слоўнік”, напісаны ў форме лексікону, – Павіч выпусціў у 1984 годзе. Сярод іншых яго твораў – “Пейзаж, намаляваны гарбатай”, “Скрынка для пісьмовых прыладаў”, “Зорная мантыя” і іншыя.

Сваю апошнюю кнігу, “Мушка”, пісьменнік выдаў у 2009 годзе.

Эсэ Міларада Павіча "Пачатак і канец раману" выходзіла ў часопісе ARCHE за 2004 год.

Фрагмэнты з “Хазарскага слоўніка” (пераклад Сяргея Шупы)
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

455