№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Ірландыі надрукавалі невядомыя апавяданні Джойса

17 чэрвеня 2013

У Ірландыі надрукавалі невядомыя апавяданні Джойса
Гэтыя апавяданні Джойс напісаў ў 1923 годзе. Пісьменнік называў іх “эпіклетамі” (ад ангельскага epiclets — epic lets, гісторыі ўнаймы). Яны былі апублікаваныя толькі аднойчы — у 1963 годзе як фрагменты чарнавікоў рамана Джойса “Памінкі па Фінегану”.

Даследчыкі творчасці Джойса сыходзяцца ў тым, што апавяданні з “Гатэля Фіна” не былі чарнавікамі рамана “Памінкі па Фінегану”, які да таго часу яшчэ не быў аформлены канцэптуальна. Яны былі напісаныя як самастойныя творы, а пасля ўрыўкі з іх былі ўключаныя ў раман. Спецыялісты дагэтуль не прыйшлі да згоды наконт таго, ці варта публікаваць апавяданні асобна ад рамана.

Выхад апавяданняў быў прымеркаваны да Дня Блума, які адзначаецца ў Ірландыі і ва ўсім свеце 16 чэрвеня. Дата ўзятая з рамана Джойса “Уліс”, дзеянне якога адбываецца менавіта ў гэты дзень (16 чэрвеня 1904 г. пісьменнік упершыню павёў сваю будучую жонку Нору на шпацыр па Дубліне), а названае свята па імені галоўнага героя твора —Леапольда Блума.

Раман “Памінкі па Фінегану” быў выдадзены ў 1939 годзе і зрабіўся апошнім творам Джэймса Джойса, надрукаваным пры яго жыцці. Раман лічыцца адным з самых складаных твораў сусветнай літаратуры. Меркаванні сучаснікаў пра яго моцна падзяліліся пасля публікацыі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

338