№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Філіп Топал

19 чэрвеня 2013

Памёр Філіп Топал
Філіп Топал нарадзіўся 12 чэрвеня 1965. З дзяцінства сур’ёзна займаўся музыкай, пасля гімназіі скончыў музычную школу па класе аргана. У красавіку 1978-га, г. зн. у няпоўныя 13 гадоў, выступіў у якасці разагрэву на падпольным канцэрце-прэзентацыі альбома “Велікодная містэрыя” (Pašijové hry velikonoční) легендарнага андэграўнднага гурта The Plastic People of the Universe. Канцэрт праходзіў ва ўмовах строгай канспірацыі на лецішчы Вацлава Гаўла — блізкага сябра і калегі Філіпавага бацькі Ёзэфа, і Філіп выканаў на ім некалькі кампазіцый на вершы свайго брата Яхіма. У тым самым годзе ён разам з двума аднакласнікамі заснаваў гурт “Воіны-псы” (Psí vojáci), які з цягам часу зрабіўся не меншай легендай, чым The Plastic People of the Universe. За савецкім часам “Воіны-псы” былі забароненыя, што абумовіла і блізкае знаёмства Філіпа з органамі чэхаславацкай сацыялістычнай дзяржбяспекі — на допыты на вуліцу Барталамейскую ў Празе юнака выклікалі з 14 гадоў. Топал таксама аўтар большасці песенных тэкстаў свайго гурта, якія можна чытаць і як паўнавартасныя вершы, прасякнутыя пачуццём адчужанасці і брутальнасці сучаснага ўрбаністычнага жыцця. Фактычна ўся паэзія Філіпа Топала сабраная ў аб’ёмным томе “Народ воінаў-псоў” (Národ Psích vojáků, 2004).

Празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках і тым не менш дазваляюць гаварыць пра аўтара як пра вельмі таленавітага празаіка. Апроч аповесці “Карла Залатара падарожжа на Корсіку” (Karla Klenotníka cesta na Korsiku; яна перакладзеная на беларускую мову Веранікай Бяльковіч і змешчаная ў калектыўнай кнізе Яхіма, Філіпа і Ёзэфа Топалаў “Анёл” (Мінск, Логвінаў, 2008)), якая “Чэшскім літаратурным фондам” была прызнаная найлепшай празаічнай кнігай 1999 году, гэта вельмі сімпатычная сваёй непасрэднасцю і набітая энергіяй пратэсту юначая аповесць (ці хутчэй дзённікавы запіс) “Мне 13” (Mně 13; пераклала на беларускую Наталля Пяткевіч), напісаная, як паказвае назва, у 13 гадоў, але выдадзеная ўпершыню ў 1995 годзе, і паэма ў прозе “Нататкі закаханага” (Zápisky milencovy, 2004).

Чытайце таксама

395