№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алексіевіч атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў

20 чэрвеня 2013

Алексіевіч атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў
У абгрунтаванні рады прэміяльнага фонду сказана:

“У сваіх кнігах пра Чарнобыль, пра афганскую вайну, пра няспраўджаныя надзеі на свабоднае жыццё пасля развалу СССР яна ў трагічнай чалавечай хроніцы дае адчуць паток экзістэнцыйных расчараванняў. Святлана Алексіевіч у кампазіцыі гутарак, якія леглі таксама ў аснову яе новай кнігі “Жыццё сэканд-хэнд”, вынайшла свой уласны літаратурны жанр”.

Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў заснавала Асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў, яе грашовая частка складае 25 тысяч еўра. Прэмію ўручаць 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў царкве Святога Паўла.

Раней лаўрэатамі прэміі сярод іншых былі Герман Гесэ, Альберт Швайцэр, Вацлаў Гавэл, Амос Оз, Архан Памук.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

278