№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З Шэкспіра зробяць празаіка

1 ліпеня 2013

З Шэкспіра зробяць празаіка
Мэта міжнароднага праекту, які атрымаў назву The Hogarth Shakespeare, — прыцягненне да чытання Шэкспіра новай аўдыторыі, якую, паводле арганізатараў, бянтэжыць складаная паэтычная мова. Творам ангельскага пісьменніка нададуць сучаснае гучанне ў адпаведнасці з задумамі новых аўтараў, адзначае The Guardian.

Імёны ўсіх пісьменнікаў, задзейнічаных у праекце, пакуль не вядомыя, аднак двое з іх ужо паспелі абвясціць пра свой удзел. Гэта брытанка Джэнет Ўінтэрсан, якая абрала п'есу Шэкспіра “Зімовая казка”, і амерыканка Эн Тайлер, якой спадабалася камедыя “Утаймаванне наравістай”.

Праект прымеркаваны да 400-годдзя з дня смерці Шэкспіра ў 2016 годзе.

Гэта далёка не першая спроба надаць п'есам Шэкспіра сучаснае і даступнае простым чытачам гучанне. Так, у пачатку XIX стагоддзя брытанскі пісьменнік і паэт Чарльз Лэм разам са сваёй сястрой Мэры зрабіў пераказ твораў Шэкспіра для дзяцей. Кніга атрымала назву “Казкі Шэкспіра” (Tales from Shakespeare).

Апошнім часам усё больш твораў класікаў брытанскай літаратуры падвяргаюцца перапрацоўцы. У прыватнасці, цяпер ідзе перавыданне кніг Джэйн Остэн. Перапрацоўкай “Нортэнгерскага абацтва” занялася шатландская пісьменніца Вэл Макдэрмід, “Пачуцця і пачуццёвасці” — Джаана Тролап, “Гонару і перадузятасці” — Керціс Сітэнфелд. Выдасць перапрацаваныя раманы Остэн HarperCollins.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

365