№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вялікае Княства Паэзіі — зноў у Мінску

5 ліпеня 2013

Вялікае Княства Паэзіі — зноў у Мінску
У літаратурным праекце Magnus Ducatus Poesis, які з 2006 году аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае, сёлета возьмуць удзел

літоўскія паэты:

Эўгеніюс Алішанка,
Уладас Бразюнас,
Марыюс Бурокас,
Антанас А. Ёнінас,
Альвідас Шляпікас

і беларускія паэты:

Андрэй Адамовіч,
Алеся Башарымава,
Вера Бурлак,
Галіна Дубянецкая,
Алесь Разанаў.



Падчас літаратурнага мерапрыемства выступіць музыка Тодар Кашкурэвіч.

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Пачатак у 20.30.

Адрас галерэі “Ў”: пр-т Незалежнасці, 37А (Мінск).
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

149