№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

23 ліпеня — прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова

19 ліпеня 2013

23 ліпеня — прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова
“Жывая мова” — гэта калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Падчас сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадач і леглі ў аснову кнігі.

Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцця. Яна ўбачыла свет да саракавін з дня ягонай заўчаснай смерці.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканні сядзібы БНФ (Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3).

Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова “Жывая мова” з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

524