№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйдзе працяг “Байцоўскага клуба”

26 ліпеня 2013

Выйдзе працяг “Байцоўскага клуба”
Упершыню пра намер напісаць сіквел Паланюк расказаў на фестывалі Comic-Con, які праходзіў у Сан-Дыега з 18 па 21 ліпеня. Там пісьменнік сустракаўся з фанатамі, меў зносіны з журналістамі, казаў пра сваю апошнюю кнігу “Асуджаны” (Doomed), а таксама пра твор, над якім ён збіраецца працаваць.

Працяг “Байцоўскага клуба” выйдзе ў выглядзе графічнага рамана, як мяркуецца, не пазней за 2015 год. Паводле словаў пісьменніка, ён ужо сустракаўся з прадстаўнікамі выдавецтваў Marvel, DС і Dark Horse. Паланюк расказаў, што хутчэй за ўсё гэта будзе серыя кніг, якая расказвае пра галоўных герояў рамана праз дзесяць гадоў пасля падзей, апісаных у арыгінальнай кнізе.

Гэтым разам аповед будзе весціся не ад асобы галоўнага героя першай кнігі (яго імя раней не называлася, цяпер Паланюк вырашыў назваць яго Джэкам), а яго альтэр-эга Тайлера Дэрдэна, які ўварвецца ў сумнае жыццё жанатых Джэка і Марлі. Тайлер выкрадзе іх сына, і ў жыцці Джэка, які перажывае чарговы крызіс, пачнецца хаос.

“Байцоўскі клуб” выйшаў у 1994 годзе, у 1999 годзе на аснове рамана Дэвід Фінчэр зняў аднайменны фільм, які з часам набыў статус культавага. У стужцы зняліся Брэд Піт, Эдвард Нортан і Хелена Бонэм Картэр.

На беларускую мову “Байцоўскі клуб” пераклаў Сярж Мядзведзеў. Кніга мусіць выйсці ў выдавецтве “логвінаЎ”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

331