№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лэдзі Гага адкрыла марафон чытання “Салярыса”

13 жніўня 2013

Лэдзі Гага адкрыла марафон чытання “Салярыса”
Першапачаткова Лэдзі Гага не значылася ў спісе выступоўцаў на марафоне, але было вядома, што Марына Абрамавіч запрасіла некалькі “сакрэтных удзельнікаў”. Сярод іх была і поп-зорка, якая даслала запіс свайго выступу за 15 хвілін да пачатку марафона. Спявачка выбрала арыгінальную форму для чытання навукова-фантастычнага рамана — яна прамаўляла словы нараспеў.

Паводле словаў арганізатараў, мэта марафону была ў тым, каб прымусіць слухачоў засяродзіцца толькі на слыхавых адчуваннях і максімальна глыбока адчуць момант. У марафоне ўзяла ўдзел і сама Марына Абрамавіч — яна выступіла па Skype, папрасіўшы гасцей надзець павязкі на вочы, каб сканцэнтравацца на тэксце рамана.

Усе ўдзельнікі марафона былі апранутыя ў белыя халаты, якія былі патрэбныя, каб адцягнуць увагу ад выгляду чытальнікаў. Да таго ж, са словаў кіраўніка аддзела камунікацый Інстытута Сіены Арыстагла, белыя халаты добра спалучаюцца з сюжэтам рамана, “дзе навукоўцы выпраўляюцца даследаваць звар’яцелую планету”.

Марафон праводзіўся для прыцягнення ўвагі да Інстытута Марыны Абрамавіч, пра стварэнне якога мастачка абвясціла ў 2012 годзе. Інстытут будзе займацца захаваннем і развіццём мастацтва перфомансу. Цяпер на сайце Kickstarter праходзіць збор сродкаў на будаўніцтва офіса арганізацыі ў горадзе Хадсан штата Нью-Ёрк. Праект рэканструкцыі старога будынка тэніснага цэнтра, які Марына Абрамавіч набыла спецыяльна для Інстытута, распрацаваў архітэктар Рэм Колхас.

Марына Абрамавіч — сусветна вядомая мастачка сербскага паходжання. Яна знакамітая сваімі доўгімі перфомансамі, якія патрабуюць трываласці як ад мастака, так і ад гледача. Плануецца, што ў Інстытуце Марыны Абрамавіч будуць створаныя ўсе ўмовы для арганізацыі, прагляду і вывучэння такіх перфомансаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
168