№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“логвінаЎ” навучыць, як адкрыць сваю кнігарню

14 жніўня 2013

“логвінаЎ” навучыць, як адкрыць сваю кнігарню
Беларуская літаратура цяпер на пад’ёме — засталося расказаць пра гэта беларусам.

3 верасня (аўторак) кнігарня “логвінаЎ” ладзіць майстар-класы, падчас якіх слухачы даведаюцца:

— як знайсці прастору пад кнігарню і нікому яе не аддаваць;
— як квітнее сучасная кнігарня з нулявым бюджэтам на рэкламу;
— як прасоўваць беларускую літаратуру, калі ніхто не чытае (і асабліва беларускія кнігі);
— як ладзіць літаратурныя імпрэзы, калі людзям не да літаратуры.

У майстар-класах возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец, заснавальнік кнігарні “логвінаЎ”;
Кацярына Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”;
Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”;
Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ”.

Удзел у майстар-класах бясплатны. Пачатак заняткаў а 14-й, заканчэнне — а 17-й.

Запіс на майстар-класы — папярэдні. Дашліце вашую заяўку з пазнакай “Запіс” на электронную пошту lohvinaupress@gmail.com.

У самой заяўцы напішыце вашае імя, культурніцкі досвед, а таксама назву горада або вёскі, дзе вы б хацелі адкрыць кнігарню.

Адрас правядзення майстар-класаў: кнігарня “логвінаЎ” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А).

Чытайце таксама

462