№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэатам прэміі Сервантэса стаў мексіканец

3 снежня 2009

Лаўрэатам прэміі Сервантэса стаў мексіканец
Лаўрэата абвясціла Міністэрства культуры Гішпаніі. Аб’ём грашовай узнагароды прэміі складае 125 тысяч еўра. “Гэта як атрымаць удар, які адчуваеш не адразу. Гэта абсалютна нерэальна”, – пракаментаваў свае ўражанні сам Пачэка.

Хасэ Эміліё Пачэка (нар. 1939) лічыцца адным з галоўных паэтаў Мексікі другой паловы XX стагоддзя. Свае першыя вершы ён надрукаваў у 14 гадоў. Вядомасць яму прынеслі апісанні жыцця моладзі ў Мехіка ў 1940–1950-я гады. Пачэка таксама вядомы як публіцыст, раманіст і аўтар апавяданняў, акрамя таго ён перакладаў на гішпанскую Бэкета, Эліята, Тэнэсі Ўільямса.

Прэмія Сервантэса, заснаваная ў 1976 годзе, лічыцца гішпанскім эквівалентам літаратурнага Нобеля. Яна прысуджаецца не за канкрэтныя творы, а за сукупнасць літаратурных дасягненняў. Сярод яе лаўрэатаў былі Борхес, Варгас-Льёоса і Карлас Фуэнтэс. Летась прэмію атрымаў каталонец Хуан Марсэ.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

408