№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Славамір Мрожак

15 жніўня 2013

Памёр Славамір Мрожак
Славамір Мрожак дэбютаваў у якасці карыкатурыста ў 1950 г., а ў 1953 г. апублікаваў серыю малюнкаў. У той жа час выпусціў першы зборнік апавяданняў.

Першая п’еса Мрожка выйшла ў 1958 годзе, а п’еса “Танга” 1964 года зрабіла драматурга сусветна вядомым. У 1963 г. Мрожак эмігруе з Польшчы ў ЗША, пасля ў Францыю, затым у Мексіку.

Беларусь, як і іншыя краіны Усходняй Еўропы, трапіла пад моцны уплыў Мрожка, які стаў першым драматургам-абсурдыстам, чые п’есы паставілі ў СССР.

У 1996 г. Мрожак вярнуўся ў Польшчу. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць. У 2008 г. выехаў з Польшчы ў Францыю.

“Мрожак наблізіў камуністычны тэатр да сусветных стандартаў, гэта быў сапраўдны прарыў, — расказвае тэатразнаўца Вячаслаў Ракіцкі, які пераклаў некалькі п’ес Мрожака. — Галоўнай тэмай у ягонай творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека. У камуністычным тэатры, зразумела, такая тэма не закраналася. Беларускі тэатр дзякуючы Мрожку зрабіў сапраўдны прарыў — ад традыцыйнага рэалізму да інтэлектуальнага тэатра, тэатра парадоксу.

Да таго ж для Беларусі вельмі важны публіцыстычны кантэкст у творах Мрожка — ягоныя пастаноўкі сталі сапраўдным тэатральным пратэстам”.
паводле nn.by

Чытайце таксама

466