№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў чацверты том поўнага збору твораў Караткевіча

20 жніўня 2013

Выйшаў чацверты том поўнага збору твораў Караткевіча
Шмат каго з чытачоў здзівіла адсутнасць трэцяга тома, аднак, як паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, чакаць адсутны том варта ў канцы году.

“Анатоль Верабей, які рыхтаваў трэці том, знайшоў вельмі розныя рэдакцыі апавяданняў і казак Караткевіча, якія мусілі ўвайсці ў трэці том, таму мы вырашылі выхад адкласці, — расказвае спадар Шніп. — У чацвертым томе можна ўбачыць рускамоўную “Предысторию”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Маці Ветру” і іншыя празаічныя творы. Што вельмі важна, усе тэксты падаюцца цалкам, мы вярнулі тое, што не прапусціла савецкая цэнзура. Пяты і трэці тамы таксама выйдуць сёлета”.
паводле nn.by

Чытайце таксама

460