№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Стэнфард выкупіў літоўскі архіў Іосіфа Бродскага

10 верасня 2013

Стэнфард выкупіў літоўскі архіў Іосіфа Бродскага
Пра гэта ў часопісе Stanford Magazine напісала даследчык і рэдактар ​​кнігі “Joseph Brodsky: Conversations” Сінтыя Хэвен. Збор лістоў, рукапісаў, малюнкаў, фотаздымкаў і паштовак Бродскага з Вільні бібліятэка ўніверсітэта атрымала ў траўні.

Агульная вага архіва склала каля 50 кілаграмаў. Акрамя асабістых папераў, рукапісаў і машынапісных аркушаў у калекцыю ўвайшло 900-старонкавае самвыдатаўскае выданне вершаў Бродскага, напісаных да ад'езду з СССР. Укладальнік і аўтар прадмовы зборніка — пісьменнік Уладзімір Марамзін. Таксама ў літоўскім архіве знаходзяцца дакументы, якія паэт збіраў, каб яму дазволілі эміграваць, у тым ліку копія ліста Леаніду Брэжневу.

Архіў Іосіфа Бродскага, пакінуты ім у Вільні ў сяброў Рамунаса і Элі Кацілюсаў, быў прададзены Стэнфардскаму ўніверсітэту пасля таго, як Сінція Хэвен у 2011 годзе наведала Літву і пазнаёмілася з яго ўладальнікамі. Паводле яе словаў, фізік Рамунас Кацілюс якраз шукаў новае сховішча для дакументаў, якія дасталіся яму ад паэта.

Спецыяліст па сучаснай еўрапейскай літаратуры Джон Враноскі пацвердзіў каштоўнасць калекцыі Кацілюса. “Малюнкі абсалютна ўнікальныя. Многія машынапісныя тэксты вершаў прадстаўленыя з важнымі пазнакамі ад рукі. Машынапісны асобнік “Прыпынку ў пустыні” (вершаваны зборнік Бродскага, складзены ім самім) таксама вельмі незвычайны. Усе асобнікі ў калекцыі цудоўныя — на адкрытым рынку іх з радасцю купілі б па двайной цане”, — заявіў Враноскі.

Іосіф Бродскі ўпершыню прыехаў у Літву ў 1966 годзе. Пасля гэтага ён яшчэ некалькі разоў наведваў краіну ў сямідзясятыя. У Вільні паэт спыняўся ў кватэры фізіка Рамунаса Кацілюса. Таксама ў Літве Бродскі пасябраваў з маладым паэтам Томасам Венцлавам, будучым літоўскім класікам, з якім сябраваў да канца жыцця. Паэт напісаў у Літве такія вершы, як “Літоўскі дывертысмент”, “Літоўскі накцюрн”, “Каньяк у графіне колеру бурштыну”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

406