№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Школа маладога пісьменніка абвяшчае набоp

10 верасня 2013

Школа маладога пісьменніка абвяшчае набоp
Заняткі будуць праходзіць у Мінску з сярэдзіны кастрычніка па травень два разы на месяц: у суботу (практычныя) і сераду (лекцыі і майстар-класы). Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных установаў.

Умовы для кандыдатаў:

Узрост — да 25 гадоў.

Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам ад 2 да 5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Афармленне заяўкі:

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 1 кастрычніка па адрасе sbp@lit-bel.org.

Тэму ліста пазначце як “Школа”.

Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле фармату .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў праз кантакты, якія вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

156