№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мінскі раман Клінава выйшаў у прэстыжным маскоўскім выдавецтве

16 верасня 2013

Мінскі раман Клінава выйшаў у прэстыжным маскоўскім выдавецтве
Пасля нямецкай, польскай, венгерскай і шведскай руская зрабілася пятай замежнай мовай, на якой гэты твор пабачыў свет. Беларускі арыгінал выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” у 2007 годзе і адразу стаў бібліяграфічнай рэдкасцю.

Раман “Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца” расказвае пра жыццё хлопчыка ў Мінску, набрынялым саветчынай і расійскім каланіялізмам. Твор змяшчае каротка выкладзеную гісторыю ВКЛ і БССР у аўтарскай інтэрпрэтацыі.

Чытайце таксама

153