№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў з друку англа-беларускі парэміялагічны слоўнік

3 снежня 2009

Выйшаў з друку англа-беларускі парэміялагічны слоўнік
Беларускія прыказкі падаюцца паводле павелічэння іх семантычных і лексічна-граматычных адрозненняў ад англійскіх парэмій. У канцы слоўніка змешчаны спіс англійскіх прыказак, іх лексічны паказальнік, алфавітны спіс беларускіх адпаведнікаў, які дазваляе карыстацца слоўнікам у адваротным парадку. Для беларускамоўных студэнтаў універсітэтаў, што вывучаюць англійскую як замежную, а таксама ўсіх, хто цікавіцца англійскай і беларускай мовай і культурай.

Наклад слоўніка ўсяго 120 асобнікаў. Набыць выданне ў Мінску можна ў кнігарні «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).
паводле slounik.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
286