№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Дантэ дыягнаставалі наркалепсію

26 верасня 2013

У Дантэ дыягнаставалі наркалепсію
Такую выснову ўтрымлівае артыкул неўролага Балонскага ўніверсітэта Джузэпэ Плаці, апублікаваны ў часопісе Sleep Medicine.

Плаці адзначыў шэраг момантаў у галоўным творы Дантэ “Боская камедыя”, якія, на думку навукоўца, сведчаць пра сімптомы наркалепсіі, а таксама нярэдка катаплексіі (раптоўнай страты тонусу цягліцаў), якая яе нярэдка суправаджае. На думку Плаці, дакладнасць апісання гэтых станаў дазваляе заключыць, што гэта не толькі мастацкі прыём, але і з вялікай імавернасцю адлюстраванне хваробы аўтара.

У ліку характэрных прыкмет наркалепсіі, прадстаўленых у “Боскай камедыі”, Плаці называе раптоўныя пераходы паміж няспаннем і сном, відзежы і галюцынацыі, несвядомыя паводзіны, раптоўную слабасць мускулатуры, выкліканую моцнымі эмоцыямі. Італьянскі даследчык адзначыў, што ўласцівыя наркалепсіі сімптомы Дантэ так дакладна апісаў амаль за шэсць стагоддзяў да таго, як гэтая з’ява была адкрытая навукай.

Дантэ Аліг'еры, які лічыцца адным з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы, жыў у другой палове XIII і першай чвэрці XIV стагоддзяў, над сваёй “Боскай камедыяй” ён працаваў у 1307—1321 гг. Падрабязных звестак пра біяграфію паэта няма, таму важнай крыніцай інфармацыі для даследчыкаў служыць творчасць Дантэ. Плаці — не першы, хто спрабуе паставіць паэту дыягназ: у XIX стагоддзі Чэзарэ Ламброза сцвярджаў, што Дантэ пакутаваў на эпілепсію, аднак Плаці з гэтым катэгарычна не згодны.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

506