№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэатам “Рускага Букера” стала Алена Чыжова

4 снежня 2009

Лаўрэатам “Рускага Букера” стала Алена Чыжова
Алена Чыжова – празаік, перакладчык, эсэіст. Яна ўжо не ўпершыню намінуецца на “Рускага Букера” – ў 2003 і 2005 гадах яе раманы траплялі ў шорт-ліст прэміі.

Па словах Чыжовай, у гэтым рамане яна гаворыць не ад сябе, а ад сваёй прабабулі, памерлай у блакаду бабулі і сваіх родных, якія загінулі ў Ленінградзе ў 1937–1938 гадах.

Калі ў мяне атрымалася перадаць іх душэўны боль, іх інтанацыю, то я шчаслівая і, магчыма, менавіта тое, што я гавару не ад сябе, і падкупіла журы, – мяркуе лаўрэатка сёлетнега “Рускага Букера”.

Усяго ў кароткім спісе “Рускага Букера” сёлета было 6 кніг:

— «Жили-были старик со старухой», Алена Кацішонак;
— «Елтышевы», Раман Сенчын;
— «Каменный мост», Аляксандр Церахаў;
— «Вчерашняя вечность», Барыс Хазанаў;
— «Время женщин», Алена Чыжова;
— «Журавли и карлики», Леанід Юзэфовіч (селетні лауреат “Вялікай кнігі”)

Грашовы эквівалент “Рускага Букера” складае 500 тысяч рублёў, фіналісты атрымліваюць па 50 тысяч. Пры гэтым усе выплаты не абкладаюцца падаткам.

Прэмія “Рускі Букер” уручаецца з 1991 году, у лік яе лаўрэатаў уваходзяць Вольга Слаўнікава, Васіль Аксёнаў, Булат Акуджава, Людміла Уліцкая і іншыя.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

307