№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу дзіцячай літаратуры “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

4 кастрычніка 2013

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу дзіцячай літаратуры “Экслібрыс” імя Янкі Маўра
Урыўкі са сваіх тэкстаў пачытаюць пераможца Вольга Гапеева і фіналісты: Сяргей Календа, Павал Касцюкевіч, Надзея Кандрусевіч, Алесь Квіткевіч, Глеб Лабадзенка, Элеанора Ляхновіч, Мілана Пасанен, Наталля Рудак, Ксенія Шталянкова. Уладальніцу 2-га месца Дар’ю Вашкевіч прадставіць мастак Алена Медзякова, якая ілюстравала кнігу Дар’і. Пра пераклад Сержука Мядзведзева, які заняў 3-е месца, раскажа Уладзімір Лянкевіч.

У наведнікаў вечарыны будзе магчымасць задаць пытанні сябрам журы конкурсу: Алене Масла, Людміле Рублеўскай, Алесю Пашкевічу, Пятру Васючэнку, Сержу Мінскевічу.

У вечарыне возьмуць удзел ганаровыя госці: Эва Суса, аўтар кнігі для дзяцей “Снежны чалавек”, якая выйшла нядаўна ў новай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай СБП, і Гунар Ардэліюс, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў.

Усе фіналісты атрымаюць дыпломы ад сябраў журы і памятныя падарункі ад арганізатараў. Каштоўныя прызы пераможцам уручыць прадстаўнік інтэрнэт-крамы электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com. Аўтарку пераможнай казкі “Сумны суп” чакае новая мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note. Уладальнікі другога і трэцяга месца атрымаюць рыдэры Prestigio на электронных чарнілах. Спецыяльны прыз ад партнёраў конкурсу чакае 13-гадовую Мілану Пасанен, якая стала самым нечаканым адкрыццём конкурсу.

Таксама ў праграме — акустычны выступ гурта “Верасень”.

Вядоўца вечарыны — Усевалад Сцебурака.

Пра конкурс:

Конкурс “Экслібрыс” сёлета быў прысвечаны дзіцячай літаратуры. Усяго на яго прыйшло 117 заявак. Сярод удзельнікаў — жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі ва ўзросце да 40 гадоў. Канкурсанты прапанавалі творы ў самых розных жанрах — казкі і п’есы ў вершах, тэксты песняў для дзяцей, апавяданні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі або на аснове фальклору, коміксы, ілюстраваныя аповесці і раманы і нават цэлыя праекты кніг.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

483