№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шведскую і беларускую падлеткавую літаратуру абмяркуюць у галерэі “Ў”

10 кастрычніка 2013

Шведскую і беларускую падлеткавую літаратуру абмяркуюць у галерэі “Ў”
Вядоўца сустрэчы — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак а 18-й. Арганізатар мерапрыемства — Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасці яе напісання і прамоцыі, абмен актуальным досведам паміж беларускімі і шведскімі творцамі.

Гунар Ардэліюс (Gunnar Ardelius) — аўтар кніг для падлеткаў, перакладчык, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1981 годзе. Яго дэбютная кніга (2006) была намінаваная на прэмію імя Аўгуста Стрындберга, атрымала прэмію дэбютантаў “Рагатка” (Slangbellan). Кнігі Ардэліюса перакладзеныя на некалькі замежных моваў, у тым ліку ангельскую, нямецкую, французскую.

Ксенія Шталянкова — беларуская пісьменніца, аўтар кнігі для падлеткаў “Адваротны бок люстра” (2012). Нарадзілася ў 1992 годзе. Пачала пісаць, калі сама яшчэ была падлеткам. “Адваротны бок люстра” — прыгодніцкі раман-трылогія, першая частка якога стваралася 4 гады. Ужо напісаны працяг, які чакае выдання.

Уваход на імпрэзу вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

349