№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс рэцэнзій для чытачоў, якім ёсць што сказаць

15 кастрычніка 2013

Конкурс рэцэнзій для чытачоў, якім ёсць што сказаць
“У Беларусі ёсць пэўнае кола ўжо вядомых літаратурных крытыкаў, але новыя рэцэнзенты з’яўляюцца рэдка, — расказвае намеснік ПЭН-цэнтра Павел Анціпаў. — Мы б хацелі, каб конкурс дапамог адкрыць новыя імёны і нечаканыя падыходы да рэцэнзавання літаратуры. Таму мы заклікаем далучыцца найперш маладых аматараў чытання, якія не маюць вялікага досведу ў напісанні крытычных артыкулаў, але хацелі б паспрабаваць сябе ў гэтай справе”.

Конкурс стартуе 14 кастрычніка — у дзень народзінаў самага значнага беларускага крытыка 1920-х гадоў Адама Бабарэкі, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, які быў рэпрэсаваны.

Сказаць сваё крытычнае слова прапануецца як пра сучасную беларускую прозу, паэзію, драматургію, так і пра класічныя творы. У асобную намінацыю вынесеныя рэцэнзіі на кнігі, вылучаныя на прэмію імя Ежы Гедройца-2014, спіс якіх будзе паступова папаўняцца на сайце gedroyc.by.

“Самыя яркія рэцэнзіі, якія прыйдуць цягам конкурсу, мы будзем публікаваць на сайце bookster.by, — адзначае рэдактар літаратурнага партала Аляксандра Дорская. — Спадзяемся, яны выклічуць абмеркаванне і заахвоцяць іншых чытачоў да ўдзелу”.

Кожны ахвотны можа даслаць неабмежаваную колькасць прац у любых намінацыях на беларускай ці рускай мовах да 1 сакавіка 2014 года. Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Польшчы, Чэхіі, Швецыі ды Расіі.

Дасылаць рэцэнзіі можна на адрас info@pen-centre.by з пазнакай “Конкурс крытыкаў”. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by альбо пытайцеся па тэлефонах +375 33 6528055 і +375 29 3964960.

Чытайце таксама

188