№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“ПрайдзіСвет” палохае чытачоў па-беларуску

29 кастрычніка 2013

“ПрайдзіСвет” палохае чытачоў па-беларуску
Зборнік улучае шэраг твораў, што ў розныя гады друкаваліся на старонках часопіса “ПрайдзіСвет”, а таксама пераклады, якія былі зробленыя спецыяльна для гэтага выдання і друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Над кнігай працавалі 17 перакладчыкаў з ангельскай, французскай, шведскай, нямецкай, польскай, партугальскай і ўкраінскай моваў. Укладальнік — Ганна Янкута, аўтар прадмовы — выкладчык МДЛУ Наталля Калядка.

Творы, змешчаныя ў зборніку, напісаныя рознымі аўтарамі ў розныя часы, аднак іх аб’ядноўвае агульная атмасфера таямніцы. У кнізе можна прачытаць і класічныя гатычныя апавяданні Мантэгю Родса Джэймса (пераклады Веры Бурлак і Лаўрэна Юрагі), заснавальніка жанру так званага “антыкварнага” апавядання, і арабескі Эдгара По (пераклала Ганна Янкута), і іранічныя гісторыі Макса Бірбама (пераклала Юля Цімафеева), Жэрара дэ Нэрваля (пераклала Кацярына Маціеўскага) і Сакі (пераклала Алена Казлова), і мадэрнісцкія навелы Ўільяма Батлера Ейтса (пераклаў Антон Францішак Брыль), і дзіўнаватыя казкі Баляслава Лесьмяна (пераклала Ганна Янкута), і знакамітую гісторыю пра Ктулху Говарда Філіпса Лаўкрафта (пераклаў Павел Донаў), і многае іншае. Жанравая разнастайнасць твораў сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.

Вокладку для зборніка распрацавала дызайнер Марыя Мухіна. Кнігу ўжо можна набыць у шэрагу кнігарняў Мінска.

“Ніколі не ведаеш, што чакае цябе за наступным паваротам: выпадковы мінак, які раптам выявіцца Ктулху, ці нейкі іншы цуд, вусцішны і чароўны. Прыгожае ад страшнага часта аддзяляе ўсяго адзін крок, які і робіць містычная, магічная і гатычная літаратура. Чалавека заўсёды вабіла дзівоснае і жахлівае — бо часам толькі халодны пот і мурашкі на скуры сведчаць пра тое, што ты яшчэ жывы...”

 

ЗМЕСТ КНІГІ “ВУСЦІШНЫ ПАКОЙ”

 

Наталля Калядка. Ад містычных пачвараў да пачварнай містыкі: вытокі і трансфармацыі гатычнай літаратуры

 

Жэрар дэ Нэрваль

Зялёная пачвара. Пераклала Кацярына Маціеўская

 

Эдгар Алан По

Метцэнгерштэйн. Пераклала Ганна Янкута

Авальны партрэт. Пераклала Ганна Янкута

 

Чарлз Дыкенс

Гісторыя пра далакопа, якога скралі гобліны. Пераклаў Антон Францішак Брыль

Госць містэра Тэстатара. Пераклала Марына Дзергачова

 

Анатоль Франс

Дачка Ліліт. Пераклала Вераніка Мазуркевіч

 

Сельма Лагерлёф

Партрэт маці. Пераклала Алеся Башарымава

 

Артур Конан Дойл

Вусцішны пакой. Пераклала Алена Пятровіч

Гісторыя лэдзі Сэнакс. Пераклала Алена Пятровіч

Пярсцёнак Тота. Пераклала Паліна Маслянкова

 

Шарлота Пэркінс Гілман

Жоўтыя шпалеры. Пераклала Юля Цімафеева

 

Мантэгю Родс Джэймс

Студня Стогнаў. Пераклала Вера Бурлак

Нататкі каноніка Альберыка. Пераклаў Лаўрэн Юрага

 

Ўільям Батлер Ейтс

Праклён агнёў ды ценяў. Пераклаў Антон Францішак Брыль

Стары з прыцемкаў. Пераклаў Антон Францішак Брыль

 

Герберт Ўэлс

Чалавек, які ўмеў рабіць цуды. Пераклаў Павел Донаў

Трыюмфы таксідэрміста. Пераклаў Аляксей Арцёмаў

 

Сакі

Адчыненае акно. Пераклала Алена Казлова

 

Ханс Хайнц Эверс

Павучыха. Пераклаў Альгерд Бахарэвіч

 

Макс Бірбам

Энох Сомс. Пераклала Юля Цімафеева

 

Баляслаў Лесьмян

Ян Таемнік. Пераклала Ганна Янкута

Чорны казёл. Пераклала Ганна Янкута

 

Фрэнсіс Стывенс

Выспа-сяброўка. Пераклаў Павел Донаў

 

Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху. Пераклаў Павел Донаў

Алхімік. Пераклаў Павел Донаў

 

Марыю ды Са-Карнэйру

Уладар сноў. Пераклала Наталля Козінцава

 

Аксана Драгаманава

Чырвоныя ружы. Пераклаў Уладзь Лянкевіч

 

Леў Стахоўскі

Тагасветнае. Пераклаў Уладзь Лянкевіч

 

Юрый Вінічук

Жоўтая хустка. Пераклаў Уладзь Лянкевіч

 

КАМЕНТАР

 

ПЕРАКЛАДЧЫКІ

Чытайце таксама

584