№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Амаль 70% еўрапейцаў прачыталі за год хаця б адну кнігу

6 лістапада 2013

Амаль 70% еўрапейцаў прачыталі за год хаця б адну кнігу
Паводле дадзеных сацыялагічнага сэрвісу Еўракамісіі “Еўрабарометр”, 68% грамадзян ЕС за апошнія 12 месяцаў прачыталі хаця б адну кнігу. Гэта толькі крыху менш, чым колькасць людзей, якія прагледзелі за апошні год хоць бы адну культурную тэлеперадачу ці праслухалі радыёпраграму пра культуру (72%). Больш за ўсё чытаюць у Швецыі (90%), Нідэрландах (86%) і Даніі (82%). Менш за ўсё — у Румыніі (51%) і Грэцыі (50%).

Дакладных дадзеных пра тое, колькі чытачоў у Еўропе карыстаецца электроннымі версіямі кніг, няма, аднак вядома, што кнігі, кампакт-дыскі альбо квіткі на культурныя імпрэзы ў інтэрнэце купляе 27% апытаных. Менш за ўсё — толькі 5% апытаных —куплялі такія культурныя прадукты ў Балгарыі, а больш за ўсё — 53% і 52% адпаведна — у Швецыі і Даніі. У Германіі кнігі, дыскі або квіткі купляюць у інтэрнэце 44 % апытаных, а ў Вялікабрытаніі і Францыі — 30% і 31% адпаведна.

Адносна няшмат еўрапейцаў ходзіць у бібліятэкі: 31%. Галоўнай прычынай гэтага называюць слабую цікавасць (43% тых, хто не ходзіць), у той час як галоўная прычына нечытання кніг дома — адсутнасць часу (44%). Аднак тыя з еўрапейцаў, хто чытае кнігі, далёка не заўсёды цікавяцца творчасцю сваіх суседзяў па Еўрасаюзе. Такім чынам, толькі 27% за апошні год прачыталі кнігу якога-небудзь еўрапейскага аўтара не са сваёй краіны.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

539