№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памерла Дорыс Лесінг

18 лістапада 2013

Памерла Дорыс Лесінг
Узнагароду Лесінг Нобелеўскі камітэт прысудзіў у 2007 годзе з фармулёўкай: “Аўтару эпічных твораў пра жаночы досвед, якая са скепсісам, запалам і празорчай сілай вывучыла падзеленую цывілізацыю”. Агулам пісьменніца, якая прытрымлівалася ідэй фемінізму, напісала больш за пяцьдзясят твораў, як мастацкіх, так і дакументальных.

Дорыс Лесінг, народжаная Дорыс Мэй Тэйлар, з'явілася на свет 22 кастрычніка 1919 году ў сям'і брытанскага афіцэра ў Персіі. У дзяцінстве разам з бацькамі пераехала ў Афрыку, а пасля Другой сусветнай вайны перабралася ў Вялікабрытанію. Лесінг, якая не мела фармальнай адукацыі, змяніла некалькі прафесій і пачала друкавацца ва ўзросце трыццаці гадоў.

Акрамя фемінізму ў творчасці пісьменніцы атрымалі адлюстраванне камуністычныя ідэі і містычнае вучэнне суфізму. Сярод галоўных твораў Лесінг — раманы “Трава спявае”, “Залаты сшытак”, “Добры тэрарыст”, трылогія “Дзеці гвалту” і фантастычны цыкл “Канопус у Аргасе”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

503