№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Біяграфію Джона Р. Р. Толкіна экранізуюць

27 лістапада 2013

Біяграфію Джона Р. Р. Толкіна экранізуюць
У дадзены момант праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі: вядома, што сцэнарам зоймецца Дэвід Глісан. Фільм раскажа пра ключавыя моманты жыцця пісьменніка, а таксама пра падзеі, якія натхнілі яго напісаць “Хобіта” і знакамітую трылогію “Уладар пярсцёнкаў”.

Джон Р. Р. Толкін — ангельскі празаік, паэт і філолаг, найбольш вядомы як аўтар аповесці “Хобіт, або Туды і назад”, якую напісаў у 1930-я для сваіх дзяцей, і эпічнай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, якую лічаць адным з галоўных твораў XX стагоддзя. Экранізаваў гэтыя творы новазеландскі рэжысёр Пітэр Джэксан.
паводле ria.ru

Чытайце таксама

454