№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гары Потэру намалявалі новы твар

9 снежня 2013

Гары Потэру намалявалі новы твар
Інфармацыя з’явілася ў афіцыйным твітэры выдавецтва 6 снежня. У тым жа твіце была апублікаваная першая выява галоўнага героя, намаляваная мастаком для новага перавыдання.

Серыя з сямі кніг пра чараўніка Гары Потэра з каляровымі ілюстрацыямі будзе выпушчаная ў 2015 годзе. Да гэтага кнігі Джоан Роўлінг у Вялікабрытаніі выдаваліся без ілюстрацый. Амерыканскае выдавецтва Scholastic выпускала серыю з невялікімі малюнкамі Мэры Грандпрэ ў пачатку кожнага раздзела.

Джым Кей стане аўтарам усіх малюнкаў як унутры кнігі, так і на вокладцы. Раней мастак аформіў фантастычны раман Патрыка Нэса “Голас монстра”. У 2012 годзе за гэтую працу Кей быў узнагароджаны медалём Кейт Грынуэй, якім штогод ганаруецца найлепшы ілюстратар дзіцячых кніг.

Выдавецтва Bloomsbury, эксклюзіўны выдавец кніг пра Гары Потэра ў Вялікабрытаніі, упершыню абвясціла пра планы перавыдаць серыю з малюнкамі ў 2012 годзе. У верасні 2013 выдавецтва прадставіла новыя вокладкі “Гары Потэра”, створаныя спецыяльна для дарослых. Дызайн вокладак Эндру Дэвідсана імітуе дрэварыты. На новых вокладках няма малюнкаў персанажаў, але на кожным прысутнічае знакавы прадмет ці жывёла з раманаў пра чараўніка: цягнік “Хогвартс-экспрэс”, будынак школы Хогвартс, Грымучая вярба, Астранамічная вежа, змяя Нагайна.

Джоан Роўлінг напісала сем раманаў пра Гары Потэра ў перыяд з 1995 па 2007 г. Першы — “Гары Потэр і філасофскі камень” — быў апублікаваны ў Вялікабрытаніі ў 1998 годзе. Кнігі былі перакладзеныя на 67 моваў і выдадзеныя сукупным накладам каля 500 мільёнаў копій.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

609