№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Для папулярызацыі рускай мовы ў свеце ствараюць Інстытут Пушкіна

23 снежня 2013

Для папулярызацыі рускай мовы ў свеце ствараюць Інстытут Пушкіна
Цэнтры і праграмы пад эгідай Інстытута Пушкіна будуць адкрывацца па ўсім свеце з мэтай прапаганды вывучэння рускай мовы, цікавасць да якой апошнім часам знізілася — паводле інфармацыі намесніка кіраўніка міністра адукацыі Расіі Веньяміна Каганава, за 20 гадоў у свеце стала на 120 мільёнаў менш чалавек, якія размаўляюць на дзяржаўнай мове Расійскай Федэрацыі.

Адкрыццё цэнтраў, арганізацыя адукацыйных і асветніцкіх праграм і правядзенне розных мерапрыемстваў, скіраваных на павышэнне цікавасці да рускай мовы, Мінадукнавукі Расіі плануе пачаць з 2014 года.

“Мы разлічваем на працягу 2014 пачаць рух у кірунку стварэння такога брэнда, як "Інстытут Пушкіна" на базе ўжо існага інстытута”, — заявіў Каганаў журналістам у Маскве.

Чыноўнік нагадаў, што згаданая адукацыйная ўстанова даўно засяроджаная на навучанні замежнікаў рускай мове, і прыйшоў час зрабіць гэтую арганізацыю бліжэйшай да патэнцыйных спажыўцоў яе паслуг.

“Гэты брэнд будзе распаўсюджвацца разам з брэндам “Адукацыя па-руску”, які павінен быць таксама пазнавальны і дапамагаць універсітэтам, школам-каледжам, прыватным кампаніям пазіцыянаваць і прасоўваць свае адукацыйныя рэсурсы”, — удакладніў Каганаў.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

491