№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў пераклад “Саламеі” Оскара Ўайлда на беларускую мову

26 снежня 2013

Выйшаў пераклад “Саламеі” Оскара Ўайлда на беларускую мову

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў пераклад п’есы Оскара Ўайлда “Саламея” (“Кнігазбор”). На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна.

Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда — Обры Бёрдслі. 

“Ад самага пачатку “Саламею” Оскара Ўайлда пераследуюць чуткі, спрэчкі і неверагодныя ўяўленні, якіх ледзь не больш, чым тых, што хаваюць ад вачэй асобу яе аўтара. З перайначанай біблейскай легенды п’еса зрабілася іншай легендай, амаль міфам, які немагчыма патлумачыць адназначна. Адзіную праўду, нават калі яна існуе, ужо наўрад ці знойдзеш, затое чытач вольны выбраць любую версію міфа на свой густ”. 

ЗМЕСТ КНІГІ “САЛАМЕЯ” 

Кацярына Маціеўская. Danse macabre сямі пакрывалаў 

Оскар Уайлд
Вершы прозай
Саламея 

Роберт Рос
“Саламея” Оскара Ўайлда 

Каментар 

Бібліяграфія перакладаў твораў Оскара Ўайлда на беларускую мову.

Чытайце таксама

844