№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Складзены рэйтынг самых дзіўных кніг па-ангельску

10 снежня 2009

Складзены рэйтынг самых дзіўных кніг па-ангельску
Рэйтынг складзены на аснове матэрыялаў “Пакоя дзіўнай кнігі” (Weird Books Room) – праекту, запушчанага букіністычнай онлайн-кнігарняй Abe Books. “Пакой” прысвечаны ўсім дзіўным і выкшталцоным кнігам.

1. «Ангельцы: ці людзі яны?» (The English: Are They Human?);
2. «Як навучыцца гуляць у боўлінг пры дапамозе самагіпнозу» (How You Can Bowl Better Using Self-Hypnosis);
3. «Маркі з габрэйскімі майстрамі гульні ў шахматы» (Jewish Chess Masters on Stamps);
4. «Арыгамі з туалетнай паперы» (Toilet Paper Origami);
5. «Мёртвыя хатнія жывёлы: зладзьце свайму гадаванцу стыльнае пахаванне» (Dead Pet: Send Your Best Little Buddy off in Style);
6. «Абараніце свой дом ад бомбы» (Bombproof your Horse);
7. «Якую карысць Вам можа прынесці ядзерная вайна?» (Nuclear War: What's in It for You?);
8. «Біблейскія рэцэпты супраць сіндрому раздражнення тоўстай кішкі» (The Bible Cure for Irritable Bowel Syndrome);
9. «Тэлепартацыя: дапаможнік» (Teleportation: A How To Guide);
10. «Пафарбуй у чорнае: дапаможнік па гатычным дамаводстве» (Paint it Black: A Guide to Gothic Homemaking).
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

378