№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручылі расійскую прэмію “Дэбют”

15 снежня 2009

Уручылі расійскую прэмію “Дэбют”
Лаўрэаты прэміі “Дэбют-2009”:
Буйная проза– Гула Хірачаў (псеўданім Алісы Ганіевай), апавяданне “Салам тебе, Далгат!”;

Малая проза – Паліна Клюкіна, падборка апавяданняў;

Паэзія – Кацярына Сакалова, падборка верашаў;

Драматургія – Ганна Батурына, п’еса “Фронтовичка”;

Эсэістыка – Яўгеній Табачнікаў, эсэ “Поколение "Я"”.

Старшынём журы быў Дзмітрый Быкаў, у лік суддзяў таксама ўваходзілі Ірына Ермакова, Аляксандр Ільчэўскі, Захар Прылепін і Міхаіл Угараў.

Прэмія “Дэбют” была заснаваная ў 2000 годзе і сёлета ўручалася ў дзесяты раз. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў РДКБ – бальніца з’яўляецца пастаянным гуманітарным партнёрам фонда “Пакаленне”, заснавальніка прэміі. На мерапрыемстве быў таксама зладжаны збор кніг для бібліятэкі РДКБ.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

340