№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

4-ы Міжнародны адкрыты кніжны фестываль у Маскве

12 чэрвеня 2009

4-ы Міжнародны адкрыты кніжны фестываль у Маскве

11 чэрвеня ў Маскве адбылося адкрыццё 4-га Міжнароднага адкрытага кніжнага фестывалю.

Праграмай фестывалю, які будзе доўжыцца да 14 чэрвеня, перадугледжаныя шматлікія праекты – першы празаічны слэм, фестываль відэапаэзіі “Пятая нага”, акцыя «EuroReadings», якая прадставіць літаратуры амаль з усіх краін Еўрапейскага Саюзу. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на літаратурных тэндэнцыях Усходняй Еўропы і маладых еўрапейскіх пісьменніках.

Акрамя таго, адбудуцца прэзентацыі кніг, публічныя лекцыі і дыспуты, майстар-класы, круглыя сталы па праблемах развіцця літаратуры, музыкі, кіно, сустрэчы з вядучымі крытыкамі, пісьменнікамі, перакладчыкамі, выставы, канцэрты.

паводле http://mmkf.finch.fm/

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

іншыя навіны
203