№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Меркаваная магіла Лоркі апынулася пустою

18 снежня 2009

Меркаваная магіла Лоркі апынулася пустою
Пра гэта паведаміла 18 снежня агенцтва EFE.Больш за тое, археолагі прыйшлі да высновы, што на гэтай тэрыторыі наагул нельга было нікога пахаваць.

Па словах прадстаўніцы ўлады Андалусіі, дзе і праводзіліся раскопы, археолагі вывучылі невялікі кавалак зямлі (плошчаю каля 200 квадратных метраў) у наваколлі гораду Альфакар. У некалькіх агульнапрызнаных даследаваннях сцвярджалася, што менавіта на гэтым участку ў брацкай магіле пахаваны Гарсія Лорка, два тарэра і выкладчык, расстраляныя франкістамі 19 жніўня 1936 году.

Падчас раскопаў, аднак, высветлілася, што на глыбіні 40 сантыметраў пад зямлёй знаходзілася скальная парода. Такім чынам, стала відавочна, што на гэтым участку зямлі немагчыма было выкапаць магілу, мінімальная глыбіня якой мусціь быць прынамсі паўтара метра.

Як паведамляе El Pais, нягледзячы на няўдачу, археолагі не лічаць вынікі раскопаў бескарыснымі. Па словах прэзідэнта Асацыяцыі аднаўлення гістарычнай памяці Марыбэль Брэнас, цяпер у даследчыкаў з’явілася новая мэта, і няўдача мусіць матываваць іх пачаць усё з самага пачатку.

Як піша ABC, Брэнэс заявіла, што цяпер навукоўцам трэба надаць больш увагі іншым, менш папулярным тэорыям пра меркаванае месца пахавання паэта.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
141