№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе свой "Бювар"

21 снежня 2009

Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе свой
– у гэтым столькі маральных дылем і такая спакуса. Асабліва калі запісы належаць чалавеку вядомаму.

Безумоўна, Уладзімір Сіўчыкаў не мясцовая celebrity з тэлеэкрану, але нешта падказвае, што пагартаць нататкі ды запісы дырэктара незалежнага выдавецтва “Радыёла-плюс” захацелі б многія. Аднак Сіўчыкаў не дае чытачам шанцаў адчуць сябе парушальнікамі этыкі ды парадку – спакой уласных нататак выдавец парушыў сам, аформіўшы іх у кнігу “Бювар” і гэткім чынам падарыўшы кожнаму чытачу права запускаць далонь у яго настольную тэчку з паперамі і самому выбіраць “найсмачнейшыя” кавалкі.

“Такі падарунак можа зрабіць самому сабе выдавец, і ніхто яго не папракне”, - рэзюмуе Пятро Васючэнка ў пасляслоўі да кнігі Сіўчыкава. Маналогі, дыялогі, падарожныя заўвагі ў нататніку – зусім розныя тэксты пад вокладкай з выявай ахайнай свежай карэспандэнцыі лучыць адзін іх накірунак – гэта літаратура факту.

Удзельнікамі падзеі стануць аташэ па культуры амбасады Польшчы Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска, Пятро Васючэнка, краязнавец Антон Астаповіч, паэт і журналіст Міхась Скобла, рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч (Сачанка), мастак Рыгор Сітніца. Некалькі музычных нумароў выканаюць альтыст Аляксандр Хахлоў і ягоная дачка скрыпачка Міла.

Бювар – (ад фр. buvard) – настольная папка для захоўвання капэрт, дакументаў і прамакальнай паперы.
паводле y-books.livejournal.com

Чытайце таксама

383